На міліцэйскім сходзе ў Крычаўскім РАУС прагаласавалі за выключэнне падпалкоўніка Вусіка


Абноўлена. Большасць удзельнікаў афіцэрскага сходу, зладжанага ў Крычаўскім РАУС, прагаласавалі за выключэнне падпалкоўніка Ігара Вусіка са складу афіцэрскага сходу.


Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч

МУС закончыў службовую праверку, адрапартаваў Ігар Шуневіч.

«У выніку намі ўсталявана парушэнне дысцыпліны і ведамасных актаў як з боку кіраўніка райаддзелу, так і з боку скаржніка, які з’яўляецца фігурантам гэтай праверкі. У выніку абодва прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці», – распавёў кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў.

Акрамя таго, прызначаная яшчэ адна службовая праверка па факце распаўсюду інфармацыі ў медыі з парушэннем патрабаванняў унутраных нарматыўна-прававых актаў МУС.

З улікам наяўнасці ў скаржніка дзеючага дысцыплінарнага спагнання, як піша дзяржагенцтва БелТА, ён можа быць звольнены з органаў унутраных справаў за «дыскрэдытацыю міліцыі», калі па выніках праверкі дакажуць ягоную віну.

«Сама сітуацыя ўзятая на кантроль, матэрыялы першай праверкі вылучаныя ў асобную вытворчасць і накіраваныя ў падраздзяленне Следчага камітэту для прававой ацэнкі», – адзначыў Ігар Шуневіч.

Паводле яго, агульны маральна-псіхалагічны клімат у Крычаўскім РАУС дастаткова спакойны, ураўнаважаны і працоўны. «Сітуацыя лакалізаваная», – падсумаваў міністр.

З чаго пачалося

Скандал у Крычаўскім РАУС

У канцы красавіка «Белсат» распавёў гісторыю 11 міліцыянтаў з Крычава (Магілёўская вобласць), якія даслалі ліст міністру Шуневічу, апісаўшы ўмовы сваёй працы. Сярод іншага праваахоўнікі распавялі, што кіраўніцтва выпісвала ім прэміі, якія пасля патрабавала вярнуць.

Паводле міліцыянтаў, дзяжурныя не маглі сыходзіць са службы, не выявіўшы правапарушэнняў паводле артыкулаў «За хуліганства» і «За распіванне алкагольных напояў у грамадскіх месцах». Міліцыянты мусілі дзяжурыць, пакуль не знойдуць вінаватых паводле адпаведных артыкулаў. На ўзмоцнены рэжым нясення службы за мінулы год працаўнікоў аддзелу аховы парадку пераводзілі 8 разоў, хаця, як мяркуюць самі міліцыянты, абстаноўка дазваляла працаваць у штатным рэжыме.

Што яшчэ абурыла крычаўскіх супрацоўнікаў міліцыі – у відэа вышэй.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары