Міліцыянтам, якіх не звольняць, падвысяць заробак


Айчынным праваахоўнікам падвысяць заробкі і адразу на 10 %. Што праўда, толькі тым каго не звольняць: паводле нядаўняга загаду Лукашэнкі, штат МУС будуць скарачаць.

Паводле загаду кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча, дзеля скарачэння штату быў створаны адмысловы аддзел рэформаў і развіцця. Плануецца скарачэнне 10 % кіроўнага апарату. А вось штат участковых міліцыянтаў пакінуць без зменаў.

Зэканомленыя сродкі плануецца перанакіраваць не толькі на падвышэнне заробкаў міліцыянтам, якія не трапяць пад скарачэнне, але і на тэхнічнае забеспячэнне.

Найперш будзе змяншацца колькасць атэставаных працаўнікоў МУС – тых, хто мае ільготнае пенсійнае забеспячэнне, надбаўкі за званні, дзяржаўную страхоўку ды іншыя перавагі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары