Міхаіл Чыгір і Іван Ціцянкоў на пахаванні Васіля Лявонава


У Шчомысліцы, што пад Менскам, развіталіся з былым міністрам сельскай гаспадаркі Васілём Лявонавым.

Развітацца прыйшлі і былы прэм’ер Беларусі Міхаіл Чыгір, а таксама былы кіруючы справамі прэзідэнта Іван Ціцянкоў.

Васіль Лявонаў займаў міністэрскую пасаду з 1994 па 1997 год. З’яўляўся апанентам дзеючай улады, з-за чаго знаходзіўся ў палітзняволенні. Васіль Лвяонаў памёр у нядзелю, яму было 76 гадоў.

Спадар Васіль жыў у Шчомысліцах з 90-х. Яго пахавалі на мясцовых могілках.

Стужка навінаў