Мігранты ізноў бунтуюць. Гэтым разам рабочыя з Туркменістану, Узбекістану і Украіны


Што не спадабалася гастарбайтарам, высвятляў «Белсат». Адну з версій агучыў ахоўнік будоўлі.

У Беларусі ізноў адбыўся бунт працоўных мігрантаў. Гэтым разам акцыю пратэсту зладзілі ў Менску працоўныя з Туркменістану, Узбекістану і Украіны. Рабочых, якія працуюць каля гандлёвага цэнтру «Замак» на будоўлі амбасады Туркменістану, не задаволіла якасць хлеба, што ім прывезлі. Паводле «Tut.by», ужо а 10:20 каля будоўлі сабралася прыблізна 200 асобаў, да іх пад’ехалі два аўтобусы, на якіх працоўныя паехалі ў інтэрнат.

Інфармацыю пацвердзіў агент у забеспячэнні аб’екту. Паводле яго, працоўных кормяць тры разы на дзень і нават гатуюць нацыянальную ежу, але сёння ім не падабаўся хлеб. Таксама ён адзначыў, што сітуацыя пад кантролем і заўтра ўсе выйдуць на працу.

Карэспандэнтаў нашага тэлеканалу на будоўлю не пусцілі, але ў нас атрымалася паразмаўляць з ахоўнікам, які выказаў альтэрнатыўную версію прычыны страйку.

Тыдзень таму на будоўлі кардоннага камбінату ў Добрушы пратэст зладзілі кітайцы. Абураныя трохмесячнай нявыплатай заробку, яны маршам дайшлі да Гомля.

Стужка навінаў