Мэркель зноў будзе змагацца за пасаду канцлера Нямеччыны


На сустрэчы з лідарамі партыі ХДС Ангела Мэркель абвесціла пра сваё жаданне зноў балатавацца на пасаду канцлера Нямеччыны.

Афіцыйна пра сваё рашэнне яна можа абвесціць сёння на вечаровай прэс-канферэнцыі.

Парламенцкія выбары, па выніках якіх будзе вырашацца, хто зойме пасаду канцлера, пройдуць у Нямеччыне ў канцы лета альбо, што найбольш верагодна, восенню 2017 года.

У выпадку, калі Мэркель зноў узначаліць нямецкі ўрад, гэта будзе яе чацвёрты тэрмін на гэтай пасадзе. Ангела Мэркель займае пасаду канцлера з 2005 года.

Чытайце таксама >>> Мэркель хоча прапанаваць Еўразвязу ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да Расеі

Паводле апошніх звестак, большасць немцаў выступаюць за тое, каб яна засталася на пасадзе федэральнага канцлера на новы тэрмін. Такое жаданне выражаюць 55 % рэспандэнтаў, 39 % – выступаюць супраць, сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам «Emnid».

НМ, belsat.eu, паводле Dw.com

Глядзі таксама
Каментары