Мэркель і «Instagram»


Канцлерка Нямеччыны завяла старонку ў сацыяльнай сетцы «Instagram». Ейны акаўнт налічвае ўжо больш за 30 000 паслядоўнікаў.

На старонцы кіраўніцы ўрада ФРГ апублікавана некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з розных мерапрыемстваў, афіцыйных сустрэчаў і перамоваў.

На большасці фатаграфій канцлерка з палітыкамі, еўрачыноўнікамі і вядомымі асобамі, у тым ліку прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, украінскім лідарам Пятром Парашэнкам і папай Рымскім.

Таксама вядома, што самая ўплывовая жанчына свету любіць камунікаваць са сваймі міністрамі з дапамогай смс-паведамленняў. «Маці нямецкай нацыі» неаднаразова называла інтэрнэт «новай для сябе тэрыторыяй».

Стужка навінаў