Менскі блогер пайшоў на «чэлендж»: замовіў піцы на $ 1300 і раздаў на вуліцы

video

Улад Бумага, на Youtube якога падпісаныя амаль 2 млн чалавек, зняў новы ролік пра тое, як замовіў 200 піц «Пэпероні» дадому. За 4 дні відэа набрала амаль 1,3 млн праглядаў.

Замову Бумага зрабіў онлайн. Піццы даставілі дзесяць кур’ераў. Пасля таго, як блогер аплаціў рахунак у 2567,10 рублёў адной з банкаўскіх картак, ён сказаў: «Я больш дзікай хрэні не рабіў ніколі».

Пазней Бумага вырашыў, што не ведае, што рабіць з ежай, таму раздасць яе на вуліцы. Адзін з мінакоў, якому ён аддаў піццу, сказаў, што ішоў на пары, але цяпер пойдзе да дому есці. Большую частку піц Бумага адвёз да гандлёвага цэнтру «Галілео» і раздаў юным падпісчыкам. На відэа бачна, як натоўп стрымліваюць «целаахоўнікі», хутчэй за ўсё гэта сябры блогера.

Раней Бумага здымаў відэа, як набыў у Mcdonaldʼs 200 порцыяў бульбы-фры. Тады яго паглядзелі 3 млн чалавек. Цяпер, як адзначыў хлопец, ён павысіў стаўкі.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары