Журналіст Раман Пратасевіч апублікаваў у сваім «Facebook’у» відэа з менскай станцыі метро «Няміга», знятае адразу пасля матчу Расея-Харватыя.
Нагадаем, што 7 ліпеня ў чвэрцьфінальным матчы зборная Харватыі перамагла каманду Расеі і выйшла ў паўфінал, дзе згуляе з Англіяй.
7 ліпеня на «Facebook’у» кіеўскага ФК «Дынама» з’явілася відэа з удзелам абаронцы зборнай Харватыі Дамагоем Віда і былым гульцом каманды Огненам Вукоевічам. Футбалісты перадалі прывітанне гульцам кіеўскага «Дынама» пасля перамогі над зборнай Расеі. «Гэта перамога за Дынама і за Украіну. Харватыя наперад!», – кажа па-расейску Вукоевіч. «Давай! Давай!», – дадае Віда.
10 ліпеня адбудзецца першы паўфінал з удзелам Францыі і Бельгіі.
Фінал турніру пройдзе ў Маскве на стадыёне «Лужнікі» 15 ліпеня.
ЮВ, belsat.eu