Зборная Харватыі перамагла Расею ў чвэрцьфінальным матчы ў Сочы з лікам (2:2) 4:3 у серыі пенальці. 11 ліпеня Харватыя згуляе ў паўфінале са зборнай Англіі.
У чвэрцьфінальным матчы Англія перамагла Швецыю (2:0). Апошні раз Англія гуляла ў паўфінале чэмпіянату свету 28 гадоў таму на ЧС-1990.
На чэмпіянаце свету ў 1998 годзе Харватыя заняла трэцяе месца.
10 ліпеня адбудзецца першы паўфінал з удзелам Францыі і Бельгіі.
Фінал турніру пройдзе ў Маскве на стадыёне «Лужнікі» 15 ліпеня.
ЮВ, belsat.eu