Стваральнік promise.by застаўся без працы.
17 студзеня Павел Савіцкі распавёў tut.by пра свой сайт, на якім ён сабраў абяцанні палітыкаў ды чыноўнікаў і паглядзеў ці выканалі яны іх. А 18 студзеня хлопца выклікала кіраўніцтва арганізацыі, дзе ён працаваў, і прапанавала сысці.
«У чацвер мяне выклікалі да кіраўніцтва. Мы гадзіну размаўлялі. Мне паведамілі, што больш не хочуць са мной працаваць, бо праз мяне ў іх могуць быць непрыемнасці. І прапанавалі разысціся па пагадненню бакоў», – распавёў хлопец.
Цяпер Савіцкі шукае працу ў IT, бо два гады вучыўся праграмаваць.
Савіцкі працаваў у арганізацыі, якая займаецца будаўніцтвам.