З'явіўся сайт, які адсочвае выкананне абяцанняў палітыкаў і чыноўнікаў: Лукашэнка з 23 выканаў толькі 1


Менчук Павел Савіцкі стварыў сайт promise.by, дзе сабраў абяцанні палітыкаў, чыноўнікаў, спартсменаў, і паглядзеў, выканалі яны іх ці не.

Ідэя стварыць сайт, дзе можна параўнаць абяцанне і рэальнасць, з’явілася ў менчука некалькі гадоў таму.

«У выпусках навінаў я не раз заўважаў, што спікеры кажуць пра светлую будучыню, але за выкананнем гэтых слоў ніхто не сочыць, – цытуе Паўла TUT.by. – У выніку, калі прыходзіць тэрмін выконваць абяцанае, яны прапануюць нешта новае».

На сайце ёсць рубрыкі «Новыя абяцанні», «Выкананыя», «Нявыкананыя», «Персоны».

У профілю Аляксандра Лукашэнкі пазначаны 23 абяцанні. З іх выканана толькі 1, 7 невыкананыя, а яшчэ 15 знаходзяцца ў працэсе.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў