Мележа, Багдановіча, Друкарская. Як назавуць станцыі 3-й і 4-й лініі менскага метро


На сайце Нацыянальнага прававога парталу апублікавалі пастанову Менгарвыканкаму «Аб назвах станцыяў другога ўчастку трэцяй лініі і чацвёртай лініі Менскага метрапалітэну».

Назвы станцыяў трэцяй лініі:

станцыя, размешчаная на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ, – «Прафсаюзная»;
на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна«Пярэспа»;
на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай – «Камароўская»;
на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава – «Парк Дружбы Народаў»;
на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Халтурына«Івана Мележа»;
на скрыжаванні вуліц Шырокай і Усходняй – «Зялёны Луг»;
на скрыжаванні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка – «Лагойская».

Назвы станцыяў чацвёртай лініі:

размешчанай на скрыжаванні вуліц Ташкенцкай і Галадзеда«Чыжоўка»;
на скрыжаванні вуліцы Малініна і праспекта Ракасоўскага«Азёрная»;
на скрыжаванні вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага«Шэйпічы»;
на скрыжаванні вуліц Алега Кашавога і Ванеева з праспектам Ракасоўскага«Серабранка»;
на скрыжаванні вуліц Алега Кашавога і Даўгабродскай з бульварам Трактарабудаўнікоў – «Даўгабродская»;
на скрыжаванні вуліц Уральскай і Фролікава«Сляпянка»;
на скрыжаванні вуліц Платонава і Акадэмічнай – «Батанічны сад»;
на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава – «Друкарская»;
на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча, Арлоўскай і Сурганава – «Максіма Багдановіча».

Будаўніцтва 3-й лініі метро працягласцю 17,2 кіламетры ўжо вядзецца. Яе першую частку, якая складаецца з чатырох станцыяў, плануюць увесці ў строй у 2017 годзе.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары