Маскоўскі праспект у Кіеве перайменавалі ў гонар Бандэры


Маскоўскі праспект у Кіеве да 2004-га называўся «праспектам Чырвоных казакоў».

Тапонімы, звязаныя з Расеяй, ува Украіне фактычная прыраўнялі на нацысцкіх і камуністычных.

Дэпутат гарадской рады Кіева Юрый Сірацюк напісаў у сваім «Фэйсбуку», што за наданне праспекту імя Бандэры прагаласавалі 87 з 97-і прысутных на паседжанні дэпутатаў, супраць не было ніводнага голасу.

Таксама кіеўская мэрыя ўхваліла перайменаванне вуліцы Баумана ў вуліцу Януша Корчака, вуліцу Кутузава – у вуліцу генерала Алмазава, вуліцы Суворава – у вуліцу Міхаіла Емяльянавіча-Паўленкі, а завулка Кутузава – у завулак Яўгена Гуцала. Адпаведнае змяненне вуліцаў ухваліла камісія па пытаннях найменняў гарадской рады Кіева.

Змены назваў вуліцаў пачаліся пасля ўхвалы Вярхоўнай Радай у красавіку 2015-га закону аб асуджэнні нацысцкага і камуністычнага рэжымаў, а таксама аб забароне іх сімволікі.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары