Макей: У бліжэйшы час Беларусь наведаюць высокапастаўленыя дзеячы Еўразвязу


Рашэнне аб узроўні ўдзелу беларускага боку ў саміце «Усходняга партнёрства», які запланавана правесці ў Брусэлі ў лістападзе, будзе прынята ў свой час. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, піша БелТА.

«Натуральна, мы будзем аналізаваць усе акалічнасці. У бліжэйшы час да нас (у Беларусь) плануюцца візіты высокапастаўленых дзеячаў ЕЗ», – сказаў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей адзначыў, што, паводле наяўнай інфармацыі, запрашэння на саміт «Усходняга партнёрства» накіраваны ўсім дзяржавам-удзельніцам. «Накіравана (запрашэнне) і беларускаму боку», – дадаў ён.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары