Макей паедзе ў КНДР


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей прыняў запрашэнне наведаць з афіцыйным візітам Паўночную Карэю.

Цяпер у Менску прыехаў кіраўнік паўночнакарэйскага МЗС Лі Су Ён. Ён зазначыў, што Беларусь І КНДР маюць «даўнія традыцыі сяброўства і супрацы».

Паўночнакарэйскі чыноўнік сцвярджае пра гатовасць вывесці дачыненні паміж Менскам і Пхеньянам «на яшчэ больш высокі ўзровень». «мы дасягнулі згоды, што неабходна ствараць новыя механізмы, фарматы эканамічнай супрацы, умацоўваць узаемадзеянне паміж вонкавапалітычнымі ведамствамі», – сказаў Лі Су Ён.

У сферы эканомікі Беларусь застаецца адной з нешматлікіх краінаў у Еўропе, што супрацоўнічае з дыктатарскім рэжымам Паўночнай Карэі. Вядома, што Беларусь пастаўляе ў гэтую краіну трактары ды іншую сельгастэхніку. А вось у палітыцы дачыненні горшыя – беларускі МЗС неаднаразова выступаў з асуджэннем дзеянняў паўночнай Карэі, напрыклад, падчас ядравых выпрабоўванняў і абстрэлаў тэрыторыі Паўднёвай Карэі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў