Магілёўскі абласны суд адхіліў скаргу палітвязня Міхаіла Жамчужнага


Суддзя палічыў абгрунтаваным спагнанне для Міхаіла Жамчужнага і не задаволіў ягонай касацыйнай скаргі, бо здароўю і жыццю мужчыны, на думку суда, нічога не пагражала.

Летась палітвязень атрымаў спагнанне ў выглядзе 5 содняў штрафнога ізалятару за тое, што адмовіўся пераходзіць у іншы атрад, сфармаваны з асуджаных з гэтак званым нізкім статусам, дзе мужчыну пагражалі фізічнаю расправаю.

«Калі адміністрацыя так робіць, значыць, ёсць указка зверху, яны робяць усё, каб стварыць для яго немагчымыя ўмовы ўтрымання», – кажа праваабаронца Барыс Бухель.

За паўгода ў Горацкай калоніі палітвязень адбыў у штрафным ізалятары 100 дзён, на яго наклалі каля 15 спагнанняў.

Аднаго з заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі «Платформ Інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага асудзілі на 6,5 гадоў зняволення за нібыта спробу завалодаць сакрэтнымі звесткамі пра дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі ды даць ім хабар. Заставацца за кратамі яму засталося тры гады. Два гады таму беларускія праваабаронцы прызналі Міхаіла Жамчужнага палітвязнем.

Стужка навінаў