[vc_single_image image=”368522″ img_size=”large”]
У грандыёзным шоу ўдзельнічала 12 тысяч вайскоўцаў і 500 адзінак тэхнікі.
У Пекіне адзначаюць 70-годдзе перамогі Кітаю над Японіяй і канец Другой сусветнай вайны. У сталіцу Кітайскай Народнай Рэспублікі прыехаў і кіраўнік Беларусі. Аляксандр Лукашэнка паглядзеў парад разам малодшым сынам Мікалаем.
Толькі два еўрапейскія лідары (кіраўнік Сербіі і Чэхіі) прыехалі на запрашэнне кіраўніка КНР Сі Цзінь Піна. Акрамя Аляксандра Лукашэнкі, ва ўрачыстасцях прымалі ўдзел яшчэ некалькі лідараў з былога СССР – прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, а таксама кіраўнікі Кыргызстану, Таджыкістану ды Узбекістану. Агулам на ўрачыстасць прыбылі прадстаўнікі 20 краінаў, а таксама генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.
Глядзіце таксама >>> Лукашэнка ў Кітаі: салідарнасць і закупы
Варта адзначыць, што кітайскае войска з’яўляецца найбуйнейшым у свеце (больш за 2 млн. чалавек). Падчас святочнай прамовы кіраўнік КНР Сі Цзінь Пін абвясціў пра скарачэнне кітайскай арміі на 300 тыс. чалавек.
ЮВ, belsat.eu