Лукашэнка выкапаў бульбу і сабраў ураджай кавуноў


фота http://president.gov.by/

Дзясяткі тон кавуноў і бульбы было сабрана сёння на дакопках на прысядзібным участку Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах. Удзел у сельскагаспадарчых працах традыцыйна прыняў і кіраўнік краіны.

фота http://president.gov.by/

На прысядзібным участку Аляксандра Лукашэнкі было сабрана 60 тон бульбы, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны. Ураджайнасць склала ажно 400 цэнтнераў з гектара.

 

фота http://president.gov.by/
фота http://president.gov.by/

 

фота http://president.gov.by/

Кавуноў на полі плошчай 1,6 га сёння сабралі 42 т, але гэта толькі на адным полі. Сельскагаспадарчыя працы на падворку Аляксандра Лукашэнкі працягнуцца і ў наступныя дні.

 

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары