Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расеі


Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў выніку мэтанакіраваных намаганняў будзе нададзены новы імпульс усебаковай супрацы Беларусі і Расеі.

«Беларусь і Расея ганарацца сваймі дасягненнямі, свята захоўваючы традыцыі старэйшага пакалення, і паспяхова рэалізуюць супольны інтэграцыйны праект, паглыбляюць стратэгічнае партнёрства ва ўсіх сферах. Сучасныя рэаліі дыктуюць абʼектыўную патрэбу ў цяснейшай каардынацыі дзеянняў, накіраваных на забеспячэнне годнага жыцця народаў нашых краінаў», – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік Беларусі таксама даслаў віншаванні з Днём яднання старшыню Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыню ўраду Расейскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыню Савету федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянціне Матвіенцы, старшыню Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу РФ Сяргею Нарышкіну, Патрыярху Кірылу, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, старшыні Цэнтральнага камітэту Кампартыі Расейскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў