Лукашэнка не збіраецца падтрымліваць рубель


«Мы не будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты ў дачыненні іншых валютаў. І мы гэтага не робім. Калі мы пачнем яго стрымліваць і неяк спрабаваць гэтак стрымаць інфляцыю, дапамагчы чамусьці (не тыя часы), мы ізноў прыйдзем да таго, што разава прыйдзецца на 30 % дэвальваваць валюту», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Баранавічы.

]«Не бегайце па гэтых абменніках. Вы ствараеце лішнія праблемы», – дадаў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны таксама заклікаў падтрымліваць айчынных вытворцаў і не выязджаць на адпачынак за межы Беларусі. «Давайце пажывем на сваім, што ў нашых крамах ёсць і адпачнем гэтыя гады ў Беларусі. Не будзем вывозіць валюту», – сказаў Лукашэнка на сустрэчы з працоўным калектывам Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання.

«Шчыра кажу, калі раней мяне трэсла, як я бачыў змены ў курсах валютаў, то сёння мяне хвалюе іншае – утрымацца б, не дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне», – дадаў кіраўнік краіны.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў