Лукашэнка: Калі мы згубім вёску, то згубім краіну


Кіраўнік Беларусі прапануе шукаць перспектыўныя вёскі вакол аграгадкоў.

«Нам трэба перспектыўныя аграгарадкі плюс такія вёскі, куды людзі пойдуць жыць. Трэба ў кожным раёне мець такую мапу….Нам трэба для вяскоўцаў рабіць танныя дамы. Такім чынам мы можам такія вёсачкі зноўку забудаваць і пасяліць туды людзей», – заявіў Лукашэнка падчас візіту ў СУП «Азярыцкі-Агра» ў Смалявіцкім раёне.

Лукашэнка падкрэсліў, што вёска – гэта аснова жыцця ў славянскіх краінах. «Калі мы згубім вёску, то згубім краіну», – цытуе кіраўніка Беларусі БелТА.

За 21 год сельскае насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 10%

У 1993 г. 31% беларусаў жылі ў сельскай мясцовасці. Паводле дадзеных Белстат, на 1 студзеня 2015 г. колькасць вясковых жыхароў склала 2 млн. 155 тыс. чалавек – 22,7%.

У гэтых вёсках яшчэ зусім нядаўна жылі сотні людзей, а засталіся лічаныя насельнікі. Фільм «Белсату» пра беларускія вёскі, якія знаходзяцца на мяжы вымірання >>>> «Усё прыдумана Богам»

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары