Лукашэнка гатовы накіраваць ва Украіну беларускае войска


Дзеля спынення збройнага канфлікту ва Украіне кіраўнік Беларусі гатовы накіраваць туды беларускіх вайскоўцаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю «Еўраньюс».

«Калі трэба – а гэта для мяне вельмі небяспечная і страшная рэч – калі ёсць недавер Расеі да Захаду і Захаду да Расеі, Амерыкі да Расеі і Расеі да Амерыкі, і ёсць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў бы выкарыстаць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесці канфліктуючыя бакі», – сказаў Лукашэнка.

Фрагмент інтэрвю размешчаны на сайце тэлеканалу.

Поўная версія інтэрвю з Аляксандрам Лукашэнкам, якое было дадзена 1 кастрычніка, будзе транслявацца на канале «Еўраньюс» вечарам 3 кастрычніка.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў