Літоўскі эксперт: АЭС у Астраўцы будуюць, каб ускладніць жыццё рэгіёну

video

Ромас Швядас

Астравецкая АЭС паблізу мяжы з Літвой абавязкова пабудуюць, аднак Літве варта падымаць у Бруселі пытанне адносна абмежавання імпарту электраэнергіі з гэтай станцыі.

Гэткае меркаванне выказаў былы віцэ-міністр энергетыкі і замежных спраў Літвы, кансультант па энергетыцы Ромас Швядас у праграме «Права ведаць» на Літоўскім тэлебачанні.

Дыпламат адзначыў, што будаўніцтва двух АЭС паблізу з Літвой і Польшчай – геапалітычнае рашэнне з мэтай ускладніць жыццё ўсяму Балтыйскага рэгіёну.

Паводле яго, на будаўніцтва Калінінградскай АЭС грошай не хапіла сродкаў, а будаўніцтва Астравецкай АЭС працягваецца.

«Яна ўжо зʼяўляецца для нас праблемай, і гэта праблема не толькі ў плане ядравай бяспекі – яна пацягне для нас і эканамічныя наступствы, і сістэмныя – для электраэнергетычнай сістэмы і геапалітычныя, мы будзем варыцца ў гэтым катле дыскусіяў, рознагалоссяў і рознага роду высвятленняў з суседзямі. Запраграмаваны канфлікт з суседзямі нікому не патрэбны, з суседзямі трэба жыць дружна».

На думку Літвы, АЭС у Астраўцы будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі і без выканання міжнародных патрабаванняў. У камерцыйным дачыненні пастаўкі гэтай электраэнергіі можна было абмежаваць ужо цяпер, а фізічна ўвесці такія абмежаванні можна было б пазней, калі пачнуцца работы па сінхранізацыі сетак з сеткамі кантынентальнай Еўропы.

Чытайце таксама >>>

Альгірдас Буткявічус: Беларусь мусіць гарантаваць бяспеку АЭС

«Еўразвяз не будзе набываць электрычнасць з Астравецкай АЭС»

 

ДР, belsat.eu паводле ru.delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары