Легендарны Марадона стаў старшынём праўлення берасцейскага «Дынама»


Легендарны аргентынскі футбаліст стаў старшынём праўлення беларускага клуба.

Пра гэта ФК «Дынама» (Берасце) паведаміў у «Twitter».

Кантракт падпісаны на тры гады.

Паведамляецца, што Дыега Марадона будзе займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба, а таксама ўзаемадзейнічаць з усімі яго структурнымі падраздзяленнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію «Дынама-Берасце».

Марадона прыступіць да сваіх паўнамоцтваў пасля заканчэння Чэмпіянату свету ў Расеі.

У «Emirates Palace» (Абу-Дабі) адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам Дыега Марадоны і прадстаўнікоў клубу. Дата правядзення прэс-канферэнцыі стане вядомая пазней.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары