«Куды спяшаюся? У Беларусь па паліва». Вірусны ролік футбольнага клубу з Беластоку


ФК «Ягелонія» апублікавала відэазапрашэнне на матч супраць дзеючага чэмпіёна Польшчы – познанскага «Леху».

Супрацоўнік дарожнай паліцыі спыняе кіроўцу, які нязначна перавысіў хуткасць. Паміж імі адбываецца наступны дыялог:

– Але ж я ехаў, не парушаючы правілаў

– Гэта табе так падаецца. А на маё вока, ты перавысіў хуткасць на 5 кіламетраў. Што табе тут? Ралі Монтэ-Карла сніцца? Куды так спяшаешся?

– У Беларусь за нафтай

– А што – у Беластоку нельга набыць? Якая гадзіна зараз?

– 17-я

– І вельмі добра, а 18-й «Ягелонія» гуляе. Рукі ў ногі, набудзеш квіток і глядзі матч. І глядзі мне, каб заўзеў там! Ці хочаш, каб замкнуў цябе на 24 гадзіны?

– Не, хачу. Да пабачэння.

– Нафта… Беларусь!

Гульня паміж «Ягелоніяй» і «Лехам» адбудзецца 20 верасня. Не так даўно замацавацца ў беластоцкім клубе спрабаваў беларускі футбаліст Павел Савіцкі. Спроба аказалася няўдалай, пасля чаго гулец вярнуўся ў родны гарадзенскі «Нёман».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў