Крым Іх, а што Нам з таго?


Значыцца, «саюз непарушны» Расеі і Беларусі паказаў свой сапраўдны твар. Расея часоў «120 долараў за барэль» была шчодрым спонсарам, які даваў датацыі, крэдыты, танны газ і нафту.

Калі барэль каштуе 60 долараў, Расея ператвараецца ў дзяржаву, якая ўводзіць эмбарга на беларускае мяса і зачыняе межы перад беларускімі перавознікамі, а перадусім – у дзяржаву, якая імкліва цягне на дно беларускую эканоміку.

У Расеі, да крызісу ў якой спрычыніліся санкцыі Еўразвязу ды ўласныя антысанкцыі, могуць яшчэ суцешвацца «Крымамнашым», хоць 99,9% насельніцтва змогуць гэта зрабіць толькі на адлегласці. А што казаць беларусам, якія плацяць за расейскі Крым і Данбас недахопам валюты і няпэўнасцю перад навагоднімі святамі?

Працяг чытайце ў аўтарскім праекце Максіма Чыгункі ў раздзеле «Праекты».

Стужка навінаў