«Крумкачы» выйшлі ў вышэйшую лігу (абноўлена)


Футбольны клуб «Крумкачы» заваяваў пуцёўку ў вышэйшую лігу, магілёўскае «Дняпро» застаецца ў першай.

У апошнім туры першай лігі футбольнага першынства вырашаўся лёс трэцяй пуцёўкі ў вышэйшую лігу. На яе прэтэндавалі менскія «Крумкачы» і магілёўскае «Дняпро», якія і сустрэліся паміж сабой у апошнім туры. Пры гэтым «Дняпро» патрэбная была толькі перамога.

«Крумкачы» перамаглі з лікам 2:0 і атрымалі права выступаць у вышэйшым дывізіёне ў наступным годзе.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUy1KMVRmMGNtRXclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]

Як аматары з інтэрнэт-форуму прабіліся ў «вышку»

«Крумкачы» існуюць два гады, гэтага часу камандзе хапіла для таго, каб патрапіць у элітны дывізіён.

«Для нас гэта больш, чым клуб. Гэта такая нетыповая беларуская суполка, дзе людзі проста вельмі любяць гульню. Не ўсе гэта разумеюць, на жаль. Таму што людзі лічаць, што, па-першае, патрэбныя грошы, пасля бюджэт. Але для нас гэта жыццё. Калі ты любіш нешта, то можаш працаваць і рабіць гэта кожны дзень незалежна ад часу», – распавёў у каментары «Белсату» Аляксей Важнік, PR-менеджар «Крумкачоў».

Ужо з назвы каманды бачны яе беларускамоўны ўхіл. Усе афішы да гульняў таксама робяцца на роднай мове. А, напрыклад, дыктарам на стадыёне працуе 15-гадовы хлопец, які гуляе ў КВЗ.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”38830″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Ідэя стварыць уласны футбольны клуб нарадзілася сярод наведнікаў форуму газеты «Прессбол». У 2011-м некалькі з іх стварылі аматарскую каманду, з якой тры гады гулялі ў менскай гарадской лізе Асацыяцыі аматарскага футболу, а таксама ў камандзе заўзятараў «Дынама» (Менск).

Трое з «аматараў футболу» выступілі заснавальнікамі клубу, калі ўзнікла патрэба ў рэгістрацыі для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі ў 2-й лізе. Два з першапачатковых заснавальнікаў – Дзяніс Шунто і Васіль Глезаў – і ўзялі на сябе ўсе выдаткі, якія з’явіліся падчас удзелу ў гульнях 1-й лігі. А гэта прыкладна 120 тыс. долараў. Што цікава, бюджэт магілёўскага «Дняпра» перад пачаткам сезону склаў 1,1 млн долараў – прыкладна ў 9 разоў больш!

Першапачаткова нават не планавалі замахвацца на дывізіён вышэй, але ўжо ў разгары сезону зразумелі, што можна паспрабаваць.

Гульцы «Крумкачоў» акрамя футбольнага чэмпіянату занятыя на працы: сярод іх ёсць прадаўцы, аператары і рознарабочыя. Чатыры разы на тыдзень яны збіраюцца на вячэрнія трэніроўкі.

Забяспечыць выдаткі футбольнага клубу аказалася няпроста, з лета футбалісты «Крумкачоў» не атрымоўваюць заробкаў, але ніхто з іх праз гэта не пакінуў каманды. Перад вырашальным матчам супраць «Дняпра» кіраўнікі «Крумкачоў» прызнаваліся, што выхад у вышэйшую лігу – хіба што адзіная магчымасць захаваць самабытны клуб. І вось задача выкананая.

«Цяпер адчуваю стомленасць, а поўнае ўсведамленне прыйдзе заўтра», – цытуе словы Дзяніса Шунто пра выхад у «вышку» Twitter парталу Tut.by.

Яшчэ два клубы, якія адправяцца на павышэнне з 1-й лігі ў вышэйшую, – «Іслач» і «Гарадзея».

У сваю чаргу з вышэйшай лігі ў першую вылецеў ФК «Гомель».

НМ, belsat.eu, фота з суполкі ФК «Крумкачы» «Вконтакте»

Стужка навінаў