Дакрануцца да ілюзіі: варшаўскі музей «Капернік» прыехаў у Беларусь


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”387953″ img_size=”large”][vc_column_text]Выстава аптычных эфектаў адчынілася ў Горадні.

Рэдкая для Беларусі інтэрактыўная выстава «Відавочнае і неверагоднае» адчынілася ў Горадні. 30 экспанатаў ад стваральнікаў варшаўскага цэнтру навукі «Капернік» вырабілі адмыслова, каб выставу можна было перавозіць і паказваць у іншых гарадах і краінах.[/vc_column_text][vc_single_image image=”387875″ img_size=”large”][vc_column_text]Цацка нашага дзяцінства – вялізны калейдаскоп, крывыя люстры, камера-абскура, экспанаты з рознымі гульнямі святла ды іншыя цікавінкі чакаюць на наведнікаў экспазіцыі.

Дзеці і дарослыя могуць на ўласным досведзе праверыць, паводле якіх законах працуе фотаапарат, тэлескоп і таксама галаграма. Разынкай выставы стала галаграфічная брошка, якую на першы погляд можна проста хапнуць рукой, а ў выніку аказваецца, што гэта толькі ілюзія.[/vc_column_text][vc_single_image image=”387911″ img_size=”large”][vc_column_text]Ініцыятаркі гарадзенскай выставы – дзве маладыя мамы, якія марылі пра тое, каб і беларускім дзецям «гульня з фізікай» стала даступнай.

«Назіраючы за тым, як развіваюцца нашыя дзеткі, чаго ім бракуе, мы вырашылі, што трэба прывучаць нашых дзяцей глядзець на навуку інакш. Насамрэч яна цікавая. І чым раней яны пачынаюць разумець, што тут ёсць патэнцыял, што гэта цікава, тым болей у нас шанцаў выхаваць сапраўды годную навуковую акадэмічную масу Беларусі», – кажа Аксана Ялова, арганізатар навуковых выставаў у Беларусі. – Мы гэтым заўсёды ганарыліся і хацелася б ганарыцца гэтым у будучыні. Спадзяемся, што гэтая ідэя з мабільнымі выставамі натхніць зацікаўленых і энтузіястаў, натхніць нашую дзяржаву, каб стварыць у Беларусі свой цэнтр навукі «Капернік», не горшы за варшаўскі».[/vc_column_text][vc_single_image image=”387927″ img_size=”large”][vc_column_text]Андрэй Герман, дэкан фізіка-тэхнічнага ўніверсітэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імені Янкі Купалы, адмыслова прывёў сваіх студэнтаў першымі ацаніць выставу.

«Для нашых студэнтаў – гэта ў першую чаргу бясцэнны досвед, – кажа ён. – Большасць тут – гэта будучыя настаўнікі фізікі. Я спадзяюся, што нашыя студэнты зразумеюць, якім чынам можна стымуляваць цікаўнасць у вучняў да фізікі. Таму што сёння, на жаль, у школах фізіка знаходзіцца не ў самым лепшым стане, асабліва ў параўнанні з тым, што яшчэ было некалькі дзесяцігоддзяў назад».

Выкладчык здрадзіў нам, што студэнты разам з выкладчыкамі ўжо даўно працуюць над стварэннем падобага музею ў сваім універсітэце.[/vc_column_text][vc_single_image image=”387895″ img_size=”large”][vc_column_text]«У нашага ўніверсітэту ёсць мара, якую мы ўсё ж такі збіраемся ажыццявіць – уласны інтэрактыўны музей, – кажа Андрэй Герман. – Канешне наўрад ці мы зможам канкураваць з варшаўскім «Капернікам», але ў любым выпадку наблізіцца да гэтага, асабліва з улікам таго, што шмат экспанатаў ужо зробленыя і надалей робяцца рукамі студэнтаў, мы можам гэта зрабіць».[/vc_column_text][vc_single_image image=”387887″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле навукоўца, ува ўніверсітэта пакуль ёсць праблемы, звязаныя з матэрыяльна-тэхнічнай базай і фінансаваннем, але Герман выказаў спадзяванне, што гэтую задуму ўдасца ажыццявіць цягам году-двух».

ПВ belsat.eu

Выставу «Відавочнае і неверагоднае: аптычныя эфекты» можна наведаць да 3 снежня ў г/ц «OldCity». Кошт – Br 4.

Стужка навінаў