Кольт і Кляйн


Мастакам, што мараць здымаць кіно, можна параіць толькі адно: заняцца спачатку фатаграфіяй. Досвед дакументаліста Ўільяма Кляйна даказвае, што гэта самая надзейная рэцэптура.

Шарагоўца амерыканскай арміі Кляйна адправяць служаць у Францыю, у якую ён закахаецца, і пасля дэмбелю ў 1948 вырашыць застацца тут назаўжды. Паступіць у Сарбону, зоймецца жывапісам, а пазней, калі вернецца не некалькі тыдняў у родны Нью-Ёрк, возьме ў рукі камеру. Ён будзе шпацыраваць па вуліцах свайго дзяцінства і здымаць на памяць, ды зафіксуе гэтую сцэну. Здымак з’яўляецца, па сутнасці, адным з першых, але і адным з самых вядомых крокаў Кляйна як фатографа.

Працяг гісторыі паўстання фатаграфіі чытайце ў аўтарскім праекце Дзяніса Дзюбы «Паралакс».

Стужка навінаў