Колькі каштуе дом: «Google» падаў рэйтынг самых папулярных запытаў


У папулярнай культуры некаторыя краіны стэрэатыпна звязаныя з пэўнымі прадуктамі – піва ў Нямеччыне, дываны ў Турцыі, электроніка ў Японіі. Але рэальнасць выглядае па-іншаму, піша «Business Insider», які звярнуў увагу на даследаванне стваральнікаў сэрвісу «Fixr.com».

Даследнікі высветлілі, кошты якіх тавараў больш за ўсё цікавіць карыстальнікаў «Google» ў розных краінах свету. Для гэтага яны выкарыстоўвалі ў пашукавіку формулу аўтазапаўнення «Колькі каштуе * у [х] краіне».

Вынікі, якія базуюцца на гісторыі, часе і месцы пошуку, былі нанесены на палітычную мапу.

Некаторыя з вынікаў:

• У Расеі людзей цікавіць, за колькі можна палятаць на знішчальніку МіГ.

• У Бразіліі хочуць ведаць, колькі каштуе прастытутка.

• У Індыі – набыць карову.

• Беларусаў хвалююць кошты на нерухомасць.

Самі прадстаўнікі «Fixr.com» адзначаюць, што іхнае даследаванне нельга лічыць навуковым.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары