Колькі беларусы выдаткоўваюць на сайтах знаёмстваў?


Аналітыкі сэрвісу «Яндекс.Касса» падлічылі выдаткі жыхароў Беларусі ў сацсетках і на сайтах знаёмстваў.

Высветлілася, што за апошні год людзі выдаткавалі ў сацыяльных сетках у 60 разоў больш, чымся на сайтах знаёмстваў, паведаміла belapan.by прэс-служба «Яндекс».

Жыхары Беларусі больш за ўсё выдаткавалі на:

  • «Вконтакте»
  • «Мой свет»
  • «Одноклассники»
  • «МирТесен»
  • «Фотострана»
  • «Vichatter»
  • «Спрашивай.ру»

У сярэднім беларускія карыстальнікі сацсетак здзяйсняюць два плацяжы ў год па Br 15,6. Беларусы аплачваюць гульні, падарункі, смайлікі, стыкеры і ацэнкі, якія можна ставіць іншым карыстальнікам.

Часцей за ўсё плацяжы ў сацсетках робяць жыхары Менску, Віцебску і Гомля. За апошні год сярэдні плацеж менчукоў павялічыўся амаль на 70% да Br 17,4. На сайтах знаёмстваў жыхары Беларусі ў сярэднім здзяйсняюць тры плацяжы ў год. Такі плацеж складае Br 9,9.

З 31 ліпеня 2015-га па 31 ліпеня 2016-га больш за ўсё грошай беларускія карыстальнікі выдаткавалі на сэрвісах:

  • «LovePlanet»
  • «Mamba»
  • «Teamo»
  • «eDarling»
  • «FindFace»
  • «Badoo»

Паводле «Яндекс.Касса», на сайтах знаёмстваў больш за ўсіх на пошукі партнёраў выдаткоўваюць жыхары сталіцы, Віцебску і Берасця.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў