Колькасць ахвяр «Глога» ў Іркуцку расце. Па справе аб атручванні затрымалі толькі прадаўцоў


Ад атручвання сурагатным алкаголем ужо памерлі 74 чалавекі.

У рамках расследавання справы затрымалі толькі прадаўцоў, а не вытворцаў падробкі.

«Сярод затрыманых – уладальнікі кіёскаў, якія гандлявалі спіртазмяшчальнай вадкасцю, прадаўцы – у асноўным жанчыны з дзецьмі, несудзімыя раней, ёсць нават кіроўцы. Няма ніводнага вытворцы », – цытуе «Інтэрфакс» прадстаўніка Ленінскага раённага суда Іркуцка.

Сярод затрыманых ёсць выхадцы з Азербайджана, якія папрасілі, каб на пасяджэння прысутнічалі перакладчыкі. Усяго затрыманыя 13 чалавек, некалькі фігурантаў адправілі пад хатні арышт, іншым абяруць меру стрымання ў бліжэйшы час.

У горадзе працягваюцца рэйды па гандлёвых кропках, дзе прадаюць кантрафактны алкаголь.

Масавае атручванне сурагатным алкаголем адбылося ў мікрараёне Нова-Леніна Іркуцку. Пацярпелыя ва ўзросце 25-50 гадоў сталі паступаць у лякарні з вечара 17 снежня. Паводле папярэдніх звестак, усе яны ўжывалі спіртавую вадкасць – парфумерна-касметычны сродак «Канцэнтрат для ваннаў «Глог». Міністэрства аховы здароўя рэгіёну паведаміў, што атручванне выклікаў метылавы спірт або метанол, які ўтрымліваўся ў канцэнтраце, хоць на ўпакоўцы ў складзе значыўся этылавы спірт.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў