20 % алкагольнага рынку займае настойка глогу і ласьён «Агурковы»


Пра гэта заявіў віцэ-прэмʼер РФ Аляксандр Хлапонін падчас урадавай камісіі па павышэнню канкурэнтаздольнасці і рэгуляванню алкагольнага рынку.

«Рынак гэтых вадкасцяў, паводле некаторых экспертных ацэнак, сёння складае да 20% усяго рынку алкагольнай прадукцыі. Гэта не толькі вадкасці, якія ўжываюцца не па медычным прызначэнні, але і лекавыя сродкі, такія як настойкі глогу і шыпшынніку ды парфумерна-касметычная прадукцыя – так званыя ласьёны «Агурковы», «Крапіва» і іншыя », – заявіў расейскі віцэ-прэмʼер.

Рынак алкагольных сурагатаў развіваецца вельмі дынамічна, і хуткасць абнаўлення асартыменту насцярожвае, падкрэсліў расейскі чыноўнік.

Магілёўцы пра беларуска-расейскую мяжу: Было б нядрэнна яе ўвесці, можа, у нас алкаголь патаннее

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў