Кіеў зняпраўджвае заяву Менску аб парушэнні паветранай прасторы ўкраінскім самалётам


Дзяржаўная памежная служба Украіны запэўнівае, што ніякага парушэння паветранай прасторы Беларусі не было.

Сення ў Менску амбасадару Украіны ў Беларусі Ігару Кізіму была ўручаная нота з-за парушэння беларускай паветранай прасторы ўкраінскім самалётам DA-42, якое мела месца 25 верасня 2017 года.

«Дзяржаўная памежная служба працягвае маніторыць лінію украінска-беларускай дзяржаўнай мяжы, у тым ліку мы ажыццяўляем паветраны маніторынг. Гаворка ідзе пра крайні палёт 25 верасня. Беларускі бок лічыць, што наш патрульны самалёт парушыў паветраную прастору Беларусі», – растлумачыў спікер памежнай службы Алег Слабадзян у каментары «Украінскай праўдзе».

У той жа час ён запэўніў, што палёты (пра іх украінскія памежнікі загадзя папярэджвае беларускі бок) ажыццяўляліся па выразна вызначаным маршруце з прывязкай да дзяржаўнай мяжы.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў