Кіеў: малаазійскі боінг быў збіты не з украінскага «Буку»


Міністэрства абароны Украіны абвергла паведамленне нямецкага часопіса «Spiegel» пра тое, што самалёт збілі прарасейскія сепаратысты з іх ракетнага комплексу. Паводле сакрэтнай справаздачы Бундэстагу, дадзеныя расейскага і ўкраінскага боку з’яўляюцца падтасоўкай.

Афіцыйная версія ўладаў Украіны ў тым, што комплекс прыбыў на падкантрольную баевікам тэрыторыю з боку Расеі.

Дачыненне да катастрофы авіялайнеру таксама адмаўляла кіраўніцтва «ДНР», а расейскія ўлады заяўлялі, што не перадавалі ўзбраення рушэнцамПаводле кіраўніка Расавіяцыі Аляксандра Нерадзька, «Кіеў нясе поўную адказнасць за катастрофу малайзійскага самалёту, усё астатняе – здагадкі».

У артыкуле нямецкага часопіса «Spiegel» гаворка вялася пра сакрэтную дэталёвую справаздачу кіраўніка выведкі ФРГ, прадстаўленай камітэту Бундэстагу, які кантралюе працу спецслужбаў. Аўтары матэрыялу сцвярджаюць, што Boeing быў збіты захопленым на адной з ўкраінскіх базаў зенітна-ракетным комплексам «Бук». Справаздача суправаджалася шматлікімі дакументамі, у тым ліку расшыфроўкай спадарожнікавых запісаў і фотаздымкамі.

У выніку трагедыі загінула 298 чалавек.

ДР, belsat.eu паводле bbc.co.uk, spiegel.de

Стужка навінаў