Каму на Беларусі жывецца добра: карта заробкаў па краіне ў 2016 годзе


Самыя высокія заробкі цягам года традыцыйна мелі салігорскія працаўнікі. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў лістападзе 2016 году ў Салігорску склала 1049,3 BYN.

Другое месца ў краіне па ўзроўню заробкаў вытрымлівае сталіца. Сярэднемесячны заробак менчукоў складае 1008,2 BYN. Трэці радок у рэйтынгу займае Наваполацк. Сярэднія заробкі жыхароў гэтага гораду – 819,4 BYN.

Скрыншот з сайту belapan.by

Сітуацыя ў абласных гарадах выглядае так: у Горадні сярэдні заробак складае 717,5 BYN, у Берасці 705,6 BYN, у Гомлі – 683,5 BYN, у Віцебск 664, 1 BYN.

Найгорш за ўсіх жывуць на Шаркаўшчыне. Сярэдні заробак рэгіёну складае 433 BYN. Гадамі шаркаўшчынскі раён займае то апошні то перадапошні радок у спісе самых бедных раёнаў Беларусі.

Што кажуць самі жыхары Шаркаўшчыны?

У мяне брат працуе і братоўка. Яны ўвогуле не атрымліваюць заробку. Ім плацяць праз месяцы тры».

«Цяжка з працаўладкаваннем, у арганізацыях і на вытворчасці ідуць скарачэнні».

«У кагосьці ёсць падсобная гаспадарка, за кошт яе спрабуюць выжываць, агароды, градкі свае трымаем».

Сітуацыю каментуе эканаміст Міхал Залескі:

«У Віцебскай вобласці пачалася дэпапуляцыя ў вясковай мясцовасці, а зараз і ў гарадской. Гэта мясцовасць у Еўропе, якая вымірае, нічога там добрага не будзе».

Спецыяліст мяркуе, што ў такой сітуацыі патрэбна аддаць зямлю тым, хто яе апрацоўвае – гэта самая простая рэформа.

Чытайце на belsat.eu

Інтэрактыўную інфаграфіку можна паглядзець на сайце belapan.by

ВД

Стужка навінаў