У навагоднім звароце Лукашэнка гаварыў пра «пераломны 2017-ы» і пра высокія заробкі


Што сказаў у сваім навагоднім звароце кіраўнік краіны.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, у мінулым годзе «захаваць Беларусь астраўком стабільнасці і спакою было няпроста», але зрабіць гэта атрымалася.

«Нашыя суседзі, сябры, братэрскія народны мусяць ведаць, што з беларускай зямлі ніколі не будзе агрэсіі і пагрозаў», – заявіў Лукашэнка.

Таксама ён адзначыў:

«Мы ствараем новыя вытворчасці, будуем дарогі, электрастанцыі, важныя сацыяльныя аб’екты і жылыя дамы. Добраўпарадкоўваем гарады і вёскі. З кожным годам Беларусь набывае ўсё больш сучаснае еўрапейскае аблічча».

2017-ы год, на думку кіраўніка краіны, «павінен стаць пераломным і даць магутны імпульс для развіцця краіны».

«Стаўку зробім на стварэнне новых вытворчасцяў і працоўных месцаў, актывізацыю бізнесу. Важную ролю адводзім айчыннай навуцы. Прыярытэт для нас – інавацыйны шлях. Год навукі павінен прайсці пад знакам абнаўлення краіны і адкрыццяў ва ўсіх галінах», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Рэалізацыя гэта курсу дапаможа забяспечыць людзей працай, годным заробкам, упэўнены кіраўнік краіны:

«Узровень жыцця народу павінен быць нашмат вышэйшы, чым сёння. Дасягнуць гэтага няпроста. Аднак чаго б нам гэта не каштавала, мы ўжо ў будучым годзе істотна павысім прыбыткі грамадзянаў».

Глядзіце таксама >>> Якія падарункі рыхтуе беларусам урад, а якія – Uber?

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту кіраўніка Беларусі

Стужка навінаў