Крыху больш за 300 $: на Магілёўшчыне працягваюць падаць заробкі


Ці рэальна выканаць абяцанні кіраўніка краіны пра заробак у паўтысячы долараў?

Памер рэальнай заработнай платы на Магілёўшчыне ў лістападзе знізіўся на 4,5 %, калі параўноўваць з лістападам мінулага года. У доларавым выражэнні заработная плата знізілася на 10 %.

Рэальны заробак склаў 614,6 рублёў (каля 315 $ паводле сённяшняга курсу).

Што мінакі думаюць пра абяцанні павысіць заробак

Нядаўна ж, падчас сустрэчы з новым кіраўніцтвам сваёй адміністрацыі, Аляксандр Лукашэнка нагадаў чыноўнікам пра даручэнне аб выкананні ў будучым годзе свайго старога абяцання:

«Яшчэ раз падкрэсліваю: $ 500 у наступным годзе сярэдні заробак. Пры ўсіх складанасцях, чаго б гэта ні каштавала, – заявіў беларускі Лукашэнка. – Скрадзьце, адкапайце, знайдзіце, што заўгодна – але [даручэнне. – belsat.eu] $ 500 павінна быць выканана!»

Чытайце таксама >>> Рэферэндум у 2018? Лукашэнка распачынае новую палітычную кампанію – эксперты

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў