Калгасы ізноў распачнуць «аздараўляць»


Стратныя калгасы, якія не могуць выплаціць свае пазыкі, банкрутамі не стануць. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога ў дачыненні да сельгасарганізацыяў выключаюцца судовая працэдура банкруцтва.

Паводле ўказу кіраўніка краіны № 399 «Аб фінансавым аздараўленні сельгасарганізацыяў», старшыні райвыканкамаў надзяляюцца паўнамоцтвамі на ажыццяўленне фінансавага аздараўлення калгасаў. Традыцыйна сельскія гаспадаркі атрымаюць датацыі з бюджэту, стаўка па крэдытах для іх будзе змінімізавана да 1.5 % гадавых, а таксама будзе дадзена адтэрміноўка па выплаце абавязацельстваў.

Адным з новаўвядзенняў стане перадача старшыням калгасу ва ўласнасць 25 % акцыяў. Такім чынам мяркуецца, што стаўленне кіраўніцтва зменіцца, паколькі тут размова ўжо будзе весціся пра іх асабістую прыватную ўласнасць.

Чаму дзяржава закопвае грошы ў зямлю, падтрымліваючы калгасы

Аляксандр Лукашэнка традыцыйна прытрымліваецца пазіцыі падтрымання аграрна-прамысловага комплексу краіны. Але нягледзячы на датацыі і танныя крэдыты калгасы з’яўляюцца стратнымі.

Навошта калгасы? У дачнікаў ураджайнасць у 3 разы большая

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары