Калекцыя гадзіннікаў прэс-сакратара Пуціна


2 жніўня ў Сочы прэс-сакратар прэзідэнта Расеі пабраўся шлюбам з расейскай фігурысткай Таццянай Наўкай. Журналісты шэрагу выданняў звярнулі ўвагу не толькі на сукенку нявесты, але і на незвычайны гадзіннік Richard Mille RM 52-01, які Пяскоў меў на руцэ падчас вяселля.



[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Паводле navalny.com, кошт такой цацкі складае каля $ 620 000. З 1989 г. Дзмітрый Пяскоў працуе дзяржчыноўнікам. Яго гадавы даход у 4 разы меншы за кошт гадзінніка. Прэс-сакратар Пуціна заяўляе, што гадзіннік яму падарыла жонка.

Кіраўнік Беларусі падчас візіту ў Літву ў 2009 г. меў на руцэ гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j за $ 17 000. Паводле беларускага блогера malishevsky, у Аляксандра Лукашэнкі ёсць яшчэ адзін гадзіннік Patek Philippe Calatrava, які каштуе каля $ 14 000.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў