Ізраіль і Венгрыя пасварыліся праз песню для Еўрабачання


Улады Ізраіля знайшлі ў кампазіцыі Балгарке Чэмер намёк на ўзброены канфлікт краіны з палестынскімі ісламістамі і запатрабавалі адмовіцца ад выканання кампазіцыі на конкурсе.

«Вы ведаеце, што наша Зямля знаходзіцца ў хаосе? Гэта ўсё бессэнсоўная вайна, яна ніколі не скончыцца.2014. Газа. Дзве трэціх ахвяраў гэта грамадзянскія асобы, і ў тым больш 500 дзяцей»

– так гучыць песня «Wars for Nothing», якая распавядае пра палесцінска-ізраілскі канфлікт. Факт, што венгры хочуць успомніць разню ў Газе, якая адбылася ўлетку летась, не спадабалася амбасадару Ізраіля ў Венгрыі Ілану Мору. Паводле яго, Еўрабачанне паза палітыкай, таму ён запатрабаваў у арганізатараў змяніць кампазіцыю альбо выдаліць спрэчны фрагмент.

Прадстаўнікі Венгрыі пагадзіліся з тым, што некаторыя фрагменты песні можна назваць «спрэчнымі» і пагадзіліся перагледзець песню.

На «Еўрабачанні», якое пройдзе ў Вене 19-23 траўня, Беларусь прадставіць дуэт Uzari & Maimuna у другой частцы першага паўфіналу разам з выканаўцамі з Сербіі, Даніі, Румыніі, Албаніі, Грузіі і Венгрыі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары