Ivan выступіць на «Еўрабачанні» ў чорным плашчы з капюшонам і з 3D-ваўкамі


 У гэткім выглядзе Аляксандр Іваноў выйдзе на сцэну Globe Arena для выканання рамантычнай кампазіцыі «Help You Fly».

Падчас выступу на экране з’яўвяцца 3D-праекцыі, якія пакажуць сілуэт трох віртуальных ваўкоў і аголенага спевака, які грае на барабанах і гітары.

Сайт «Еўрабачання» паведамляе, што на сцэну Іван выйшаў у чорнай мантыі, пад якой хаваўся яшчэ адзін бэжавы касцюм.

Сёння прайшла першая рэпетыцыя, другая адбудзецца 7 траўня.

Міжнародны конкурс песні пройдзе ў Швецыі з 10 па 14 мая. Жывую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу «Еўрабачання» традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі — «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы «Беларусь 24».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў