Гонар «Белсату». Тэлеканал падсумаваў вынікі працы за 2014 год


Тытулам «тэлевізійнай асобы года» канал надзяліў сёлета адразу дваіх журналістаў. Яшчэ дзве асобы атрымалі адмысловую ўзнагароду ад дырэктаркі тэлеканалу Агнешкі Рамашэўскай.

«Белсат» у шырокім разуменні – гэта ўнікальны ў свеце прыклад салідарнасці паміж народамі, грамадствамі, – падкрэсліла спадарыня Агнешка Рамашэўская з нагоды 7-га Дня нараджэння незалежнага тэлебачання. – Унікальны, між іншым, і таму, што гэта нізавая ініцыятыва, створаная не дзяржавай ці нейкай карпарацыяй, але журналістамі па абодва бакі мяжы. «Белсат» нарадзіўся не з прагі прыбытку і не з палітычнага разліку, а дзякуючы аўтэнтычнай людской салідарнасці».

Паводле кіраўніцы тэлеканалу, стратэгічная мэта «Белсату» – гэта перанос рэдакцыі ў Менск: «Тады нашая місія будзе выкананая, хоць, магчыма, не завершаная. Але мы да гэтага імкнёмся і дзеля гэтага працуем».

Ужо другі год запар «Белсат» вылучае найлепшае, што было створана журналістамі тэлеканалу цягам апошняга года, і прызнае ўзнагароды ў адмысловых намінацыях. Самае цікавае і годнае на «Белсаце» абірае журы, у склад якога ўваходзіць кіраўніцтва тэлеканалу ды прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі з назіральнай рады тэлеканалу. Мэта конкурсу – пашырэнне найлепшых журналісцкіх стандартаў у беларускай медыйнай прасторы.

Сёлета падчас святкавання 7-га Дня народзінаў «Белсату» ў Варшаве і Менску былі названыя тыя, кім ганарыцца незалежнае тэлебачанне.

Тытул «тэлевізійнай асобы года» сёлета атрымалі два чалавекі: прадстаўнік варшаўскай часткі «Белсату», вядоўца інфармацыйна-публіцыстынага блоку «Студыя «Белсат» Валеры Руселік ды відэааператар і журналіст з Менску Аляксандр Баразенка, які з пачатку ўкраінскіх падзеяў працаваў на Майдане, а потым на ўсходзе Украіны. Летась пераможцаю ў гэтай катэгорыі стала Святлана Калінкіна, вядоўца ды суаўтарка праграмы «Размова дня».

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Спецыяльную ўзнагароду ад дырэктара тэлеканалу Агнешкі Рамашэўскай атрымалі аўтары цыклу рэпартажаў з Украіны Юрась Высоцкі і Сяргей Марчык. У студзені 2014 года яны былі траўмаваныя ўкраінскімі сілавікамі падчас разгону Еўрамайдану ў Чаркасах.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Найлепшым дакументальным фільмам апошняга года прызнана стужка Віктара Корзуна «Амерыканка. All included». Фільм распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай «амерыканцы», вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе. Ідэя фільму – перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю.

Найлепшае выданне публіцыстычнай праграмы ў 2014 годзе – гэта «Людскія справы: Карупцыя ў ЖКГ» Алеся Залеўскага. Менавіта праз гэтую праграму, у якой вядоўца выкрывае адну са схемаў крадзяжоў у ЖКГ, аўтара праграмы пакаралі штрафам у Br 6 млн, абвінаваціўшы ў «нелегальным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ».

«Рэпартажам 2014 года» названы сюжэт «Вакол свету моўчкі» Кацярыны Севасцянавай. Герой рэпартажу – 73-гадовы матацыкліст Уладзімір Ярэц. Глуханямы, ён здолеў атрымаць правы і здзейсніць шматлікія падарожжы па ўсім свеце, пабываўшы ў 138 краінах.

За найлепшыя інфармацыйныя матэрыялы года ўзнагароды атрымалі:

Найлепшым артыкулам года, якія з’явіўся на інтэрнэт-старонцы тэлеканалу Belsat.eu, названа «Размова з былым ваенным камендантам Грознага Ісой Мунаевым, які ваюе супраць расейцаў на Данбасе» Аркадзя Несцярэнкі.

За найбольш папулярны ў інтэрнэце відэасюжэт «Белсату» – «Як адбіралі сцягі на канцэрце «Океана Эльзи» – узнагароду атрымалі яго аўтары – Аляксандр Баразенка і Сяргей Кавалёў.

Віншуем нашых пераможцаў!

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў