Гіганцкі вянок для Янкі Купалы (ФОТАФАКТ)


У Вязынцы прайшло свята паэзіі і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…».

000027_0CC962821C93696043257FEC0040EC23_437265
000027_0CC96rthrtrt2821C93696043257FEC0040EC23_777762

Падчас літаратурнага фестывалю фларысты сплялі гіганцкі вянок (4,5 метры ў дыяметры) і спусцілі яго на ваду.

Нагадаем, што ў Вязынцы, дзе знаходзіцца музей Янкі Купалы, штогод на пачатку ліпеня адзначаецца дзень народзінаў нашага выбітнага паэта. У гэтым годзе адзначаўся 134-ты дзень народзінаў Янкі Купалы.

Дарэвалюцыйны верш Янкі Купалы (1905-1907 гг.)

Я не паэта, о крый мяне божа!
Не рвуся я к славе гэткай німала,
Хоць песеньку-думку і высную можа,
Завуся я толькі – Янка Купала.

Славу паэтаў разносяць па свеце,
Вянкі ўскладаюць і звоняць пахвалай,
Я ж ціха йграю, хто ж ціхіх прымеце?
Ат! ведама, з вёскі – Янка Купала!

Кожны край мае тых, што апяваюць,
Чым ёсць для народа ўпадак і хвала,
А беларусы нікога ж не маюць,
Няхай жа хоць будзе Янка Купала.

Доляй убогі, ён ціхі, нясмелы,
Бяда, яго маці, узгадавала,
Слёзы пагарды п’е толькі век цэлы,
От, ведама, просты Янка Купала.

Песні пачаў пець той мовай убогай,
Якой пагарджаюць горка, нядбала,
Пэўна, і песняў счураюцца многа,
От, ведама, здумаў Янка Купала.

Шчасце так рэдка над светам усходзе;
Ўсё ж досыць бывае меці хоць мала, –
Долю каб бачыў у родным народзе,
А быў бы шчаслівы Янка Купала.

Эт, з часам людзі ўпадаюць на сіле,
Смерць скосе, глядзі – і больш крыжам стала;
Нехта спытае: хто ў гэтай магіле?
А надпіс пакажа: Янка Купала.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары