«Галоўнага брыдкаслова» краіны выпусцілі з Акрэсціна


  • [gallery ids="0"]

    За два гады Павал Вінаградаў 15 разоў трапіў пад арышт, адсядзеў 165 содняў, а ў вольны час ездзіць блюзнерыць наўпрост перад Маскоўскім РУУС г. Менску.

    Актывіст моладзевай арганізацыі «Zмена» Павал Вінаградаў выйшаў на свабоду пасля чарговага раўнду адседкі за празмерную грамадскую актыўнасць. Альбо як гэта акрэсліваюць праваахоўнікі за лаянку.

    «Яго выпусцілі яшчэ а 8», – сказаў супрацоўнік Акрэсціна невялічкаму натоўпу з 20 асобаў, якія чакалі Паўла ля ўваходу ў галоўную сталічную ўстанову, што спецыялізуецца і на апазіцыйна настаўленых грамадзянах.

     


    [vc_single_image image="2" img_size="large"]

    «Мяне завезлі ў Маскоўскі РУУС. Правялі прафілактычную размову. Прапанавалі палячыцца ў ЛПП (Лячэбна-працоўны прафілакторый, дзе метадам прымусовай працы лечыцца алкагалізм). Зараз усё нармальна. Мяне сустрэлі», - распавёў belsat.eu Павал Вінаградаў .

    З 14 верасня 2011 года, дня, калі Павел быў вызвалены з калоніі (яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года), ён затрымліваўся міліцыяй 16 разоў. Толькі адно затрыманне не скончылася арыштам. За два гады Павел адбыў у камеры 165 содняў. У верасні і кастрычніку 2014 г. ён быў на волі толькі 8 дзён.

    ЮВ, belsat.eu

    «Галоўнага брыдкаслова» краіны выпусцілі з Акрэсціна

За два гады Павал Вінаградаў 15 разоў трапіў пад арышт, адсядзеў 165 содняў, а ў вольны час ездзіць блюзнерыць наўпрост перад Маскоўскім РУУС г. Менску.

Актывіст моладзевай арганізацыі «Zмена» Павал Вінаградаў выйшаў на свабоду пасля чарговага раўнду адседкі за празмерную грамадскую актыўнасць. Альбо як гэта акрэсліваюць праваахоўнікі за лаянку.

«Яго выпусцілі яшчэ а 8», – сказаў супрацоўнік Акрэсціна невялічкаму натоўпу з 20 асобаў, якія чакалі Паўла ля ўваходу ў галоўную сталічную ўстанову, што спецыялізуецца і на апазіцыйна настаўленых грамадзянах.

 

«Мяне завезлі ў Маскоўскі РУУС. Правялі прафілактычную размову. Прапанавалі палячыцца ў ЛПП (Лячэбна-працоўны прафілакторый, дзе метадам прымусовай працы лечыцца алкагалізм). Зараз усё нармальна. Мяне сустрэлі», – распавёў belsat.eu Павал Вінаградаў .

З 14 верасня 2011 года, дня, калі Павел быў вызвалены з калоніі (яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года), ён затрымліваўся міліцыяй 16 разоў. Толькі адно затрыманне не скончылася арыштам. За два гады Павел адбыў у камеры 165 содняў. У верасні і кастрычніку 2014 г. ён быў на волі толькі 8 дзён.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары