ФСБ закрыла пункты пропуску на мяжы з Украінай


Пропуск праз тры аўтамабільных пункты на поўначы Крыму на мяжы з Украінай прыпынены, паведаміў у сераду «Інтэрфаксу» прадстаўнік пагранічнага кіравання ФСБ Расеі па рэгіёне.

«З тэхнічных прычын з ночы спынены пропуск грамадзян», – сказаў суразмоўца агенцтва.

Іншыя падрабязнасці ён не паведаміў.

На мяжы Крыму з Украінай дзейнічаюць тры пункты пропуску: «Армянск», «Джанкой» і «Перакоп».

Раней паведамлялася, што напярэдадні вечарам і сёння пад раніцу ў Крыме былі пашкоджаныя два газаправоды. Акрамя таго, абваліліся апоры лініі электраперадачы. Улады не выключаюць, што гэта была дыверсія.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары