Францыя затрымала буйную партыю радыеактыўных грыбоў з Беларусі


Прадстаўнік Французскага інстытуту ядравай бяспекі IRSN заявіў, што некалькі дзён таму мытнікі выявілі, што 3,5 тоны грыбоў з Беларусі былі забруджаныя цэзіем-137 – радыеактыўным ізатопам, які з’яўляецца пабочным прадуктам ядравых рэактараў.

Груз будзе знішчаны. Французскі бок мяркуе, што грыбы паходзяць з чарнобыльскіх тэрыторыяў.

Пра гэта піша Reuters. Раней агенцтва паведамляла, што грыбы нібыта былі з Расеі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары