Фота дня: Колькасць ахвяраў магутнага землятрусу ў Афганістане і Пакістане набліжаецца да 200 асобаў

photo

Колькасць ахвяраў землятрусу магнітудай 7,5-балаў працягвае павялічвацца. Больш за тысячу асобаў параненыя, працягваецца эвакуацыя. У некаторых населеных пунктах абарвала лініі электраперадач.

Стыхія ўскалыхнула адразу чатыры краіны. Падземныя штуршкі адчулі жыхары паўночнай Індыі і Таджыкістана, найбольш пацярпелі паўночна-заходнія рэгіёны Пакістану і горны рэгіён Афганістану Гіндукуш, дзе паўстаў эпіцэнтр землятрусу. Там загінулі не менш за 24 асобы. Палова ахвяраў – вучаніцы адной са школ гораду Талакан, дзе праз штуршкі пачалася паніка і масавая цісканіна.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары