Фірмы, якія дастаўляюць пасылкі ў Беларусь праз Расею, пачалі штрафаваць


Абысці мыта на дастаўку пасылак у нашую краіну становіцца ўсё складаней.

Фірмы, якія дастаўляюць міжнародныя пасылкі ў Беларусь праз Расею, пачалі прыцягваць да адказнасці.

Ліміт, які дазваляе без выплаты мыта атрымліваць пасылкі коштам да 22 еўраў і вагай да 10 кілаграмаў (да гэтага ліміт складаў 200 еўраў і 31 кілаграм), дзейнічае ўжо больш за паўгода. Каб абысці гэтае абмежаванне, некаторыя гандляры прапануюць замаўляць буйныя партыі тавараў на склады ў РФ. Такая паслуга каштуе некалькі долараў, яшчэ ад $ 4 $ да 50 трэба заплаціць за дастаўку ў Беларусь – у залежнасці ад вагі пасылкі.

Чытайце таксама >>> Падаткавікі Дзедам Марозам: спачатку падатак, а пасля карпаратыў за грошы

Справа ў тым, што ў Расеі мытай не абкладаюцца пасылкі да 1000 еўраў і вагай да 31 кілаграма.

Раней кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту заяўляў, што такія схемы незаконныя. Пасля шэрагу праверак, зладжаных аддзелам па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі правапарушэннямі Менскай рэгіянальнай мытні, адна фірма аштрафаваная, праверка дзейнасці іншай працягваецца.

НМ, belsat.eu, паводле Sb.by

Стужка навінаў