Еўразвяз хоча «адкупіцца» ад мігрантаў


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”36138″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Еўразвяз стварае мэтавы фонд для Афрыкі на 1,8 млрд еўраў ды ідзе на палітычныя саступкі Турцыі, каб утаймаваць плынь мігрантаў.

Пра стварэнне фонду памерам 1,8 млрд еўраў дамовіліся кіраўнікі ўрадаў краінаў ЕЗ, якія разам са сваймі афрыканскімі калегамі сабраліся на адмысловы саміт у мальтыйскай сталіцы Валеце.

У Бруселі спадзяюцца, што сродкі фонду будуць падвоеныя за кошт укладаў краінаў ЕЗ, перадае «Deutsche Welle».

Канчаткова фонд мець на рахунку 3 млрд еўраў. Па стане на 11 лістапада акрамя задэклараваных Еўракамісіяй 1,8 еўраў уклады краінаў Еўразвязу дадалі 78 млн еўраў. Напрыклад, Польшча перавядзе на гэтыя мэты 1 млн еўраў, паведамляе «Польскае прэс-агенцтва».

«Мэтавы фонд для Афрыкі, створаны рэкордна хутка, паказвае яшчэ раз, што ЕЗ хоча хутка адрэагаваць на вялікія вызванні ў гэтым рэгіёне. Каб гэта ўдалося, мы мусім разам з іншымі еўрапейскімі краінамі і партнёрамі ў Афрыцы заняцца прычынамі нелегальнай міграцыі і прамаваць эканамічны рост і выраўноўванне шанцаў, бяспекі і развіцця», – заяўляе кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.

Як вядома, важнай кропкай на дарозе мігрантаў у Еўропу з’яўляецца Турцыя. Таму лідары краінаў ЕЗ несумненна будуць гаварыць пра тое, як пераканаць Турцыю ў справе ўшчыльнення мяжы з Грэцыяй, піша «Gazeta Wyborcza». Гаворка вядзецца пра грашовую дапамогу, а таксама пра палітычныя ўступкі, сярод якіх ажыўленне замоваў пра сяброўства Турцыі ў Еўразвязе.

НМ, belsat.eu, на фотаздымку: мігранты на шляху да Заходняй Еўропы

Стужка навінаў